Незнаёмыя хлопцы дапамаглі сям’і палітвязня
У Барысаве, падобна, дапамагаць сям’і палітвязня Аляксандра Малчанава становіцца проста правілам добрага тону. Так,
на днях у доме бацькоў Сашы з’явіліся незвычайныя госці.
Некалькі незнаёмых маме Аляксандра Малчанава Галіне Андрэеўне хлопцаў пастукаліся
ў двор прыватнага дома, дзе пражывае яна сама і бацька Сашы. «Хлопцы спыталіся,
ці трэба дапамагчы чымсці, - распавядае Галіна Андрэеўна. - А я так хварэла пасля
Сашынай пасадкі, зусім сіл няма: двор не прыбраны, агарод ўвесь травой зарос. Адну
толькі градку і засеяла. Кажу, калі хочаце дапамагчы - прыбярыце двор, у агародзе,
можа, што зробіце».
Хлопцы прывялі ў парадак двор, ускапалі агарод, скасілі траву. “Я нават не ведаю,
хто гэтыя хлопцы, - дзівіцца Галіна Малчанава. - Дома ў нас яны раней не бывалі
... Можа, Сашыны знаёмыя, а можа, і не. Абяцалі зноў прыйсці дапамагчы».
«Праваабарончая хроніка»