viasna on patreon

4 траўня сьледчы паведаміў моладзевай актывістцы з Нясьвіжу Насьце Азарцы, што крымінальная справа на яе неўзабаве будзе спыненая

2006 2006-05-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяўчыну вінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі ("Малады фронт").
Сьледчы Дзьмітры Мехаў адмыслова прыехаў 4 траўня з Менску ў Нясьвіж на апошні допыт, заадно і паведаміў пра тое, што ў суд справа Азаркі ня пойдзе. Таксама ён узяў з дзяўчыны падпіску, што яна ня будзе ўдзельнічаць у дзейнасьці "Маладога фронту".

Пры канцы красавіка была спыненая яшчэ адна крымінальная справа за ўдзел у "Маладым фронце": яе фігурантамі былі жодзінскія актывісты Сяржук Гудзілін, Алесь Чырэйка, Яўген Ваўкавец, паведаміла "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства