Бацьку Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” паведаміла, што бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча не дазволілі 1 чэрвеня сустрэцца з сынам у мінскім СІЗА КДБ. Віктар Паўлавіч Статкевіч у свае 84 гады прыехаў у Мінск адмыслова, каб пабачыць сына, які быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Газета “Intex-press” адзначыла, што ў СІЗА КДБ яму адмовілі ў спатканні з сынам, проста сказаўшы, што сустрэчы не будзе.
Па словах бацькі экс-кандыдата ў прэзідэнты, ужо пазней ён даведаўся, што ягоны сын пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. “Заўтра пайду туды і паспрабую пабачыцца з сынам”, – выказаў надзею Віктар Паўлавіч Статкевіч.
“Праваабарончая хроніка”