viasna on patreon

Гомельскім апазіцыянерам КДБ вярнуў ксеракс, але ў нерабочым стане

2011 2011-05-31T11:14:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/160310peratrusy03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 мая гаспадыня дома на вуліцы Палескай Гомеля, дзе арэндуе офіс абласная арганізацыя АГП, зноў наведала КДБ з мэтай вярнуць ксеракс. Тэхніка была канфіскавана на офісе АГП у студзені падчас ператрусу. 10 кампутары і ноўтбукаў спецслужбы вярнулі апазіцыянерам 19 мая, а ксеракс актывісты адмовіліся забіраць, бо ён быў зламаны. Праз два тыдні гаспадыні дома Зінаідзе Шумілінай супрацоўнікі КДБ патлумачылі, што яны выклікалі спецыяліста для таго, каб адрамантаваць ксеракс, але той зрабіў выснову, што рамонту тэхніка не падлягае, бо нібыта вельмі старая. «Прычым, калі мы ім карысталіся, ён быў у рабочым стане. Дарэчы, кампутары і ноўтбукі нам вярнулі ў рабочым стане, прычым было заўважна, што некаторыя з іх ніхто не чапаў, навошта было толькі забіраць. 19 мая, калі мы забіралі кампутары і ноўтбукі з КДБ, я не далічыўся мышкі ад майго ноўтбука. Супрацоўнікі КДБ адказалі мне, што адзін з чэкістаў узяў тую мышку на часовае карыстанне для свайго сына. Гэтым разам мышку аддалі, відаць, ад сэрца сына адарваў чэкіст тую мышку», - адзначыў актывіст Руху «за свабоду» Уладзімір Кацора.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства