viasna on patreon

Баранавіцкія сацыя-дэмакраты падалі заяву на правядзенне 16 чэрвеня трох пікетаў

2011 2011-05-30T16:10:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-fantan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня баранавіцкія сацыя-дэмакраты падалі ў гарвыканкам заяву на правядзенне трох пікетаў, якую падпісаў старшыня мясцовай філіі БСДП Вячаслаў Болбат. У пікеце плануецца ўдзел каля 10 чалавек.

У заяве мэтаю пікетаў указваецца выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, падвышэння коштаў на тавары і паслугі.

Пікеты плануецца правесці 16 чэрвеня ў трох месцах горада: 1) з 13.00 па 14.00 -- стары парк з боку вуліцы Камсамольскай 2) з 16.00 па 17.00 -- пляцоўка каля гандлёвага дому “Вясёлка” 3) ля фантана ў цэнтры горада (на фота) -- з 17.00 да 18.00.

Адказнасць за арганізацыю і правядзенне пікетаў узяў на сябе Вячаслаў Болбат.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства