viasna on patreon

Мікалай Дземідзенка вызвалены з турмы на Акрэсціна

2011 2011-05-30T11:17:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За час знаходжання на Акрэсціна Мікалая Дземідзенку некалькі раз спрабавалі дапытваць прадстаўнікі розных сілавых ведамстваў і пагражалі працягам адміністрацыйнага арышту.

Хлопец, які 15 сутак трымаў у турме галадоўку, неаднаразова звяртаўся па медычную дапамогу, але адміністрацыя турмы ўвесь час казала, што мае загад ад гарадскога кіраўніцтва не адпускаць актывіста Маладога фронту ў шпіталь нават з лекарамі хуткай дапамогі.

- Адміністрацыя асабліва не турбавала, на маю галадоўку ўвагі не звяртала. Але адчувалася нейкае асаблівае стаўленне да мяне: калі звычайна начальнік сустракаецца з вязьнямі, прынамсі са мной некалі размаўляў некалькі разоў, то гэтым разам не размаўляў ні разу. Што тычыцца медычнай дапамогі, то тут былі абсалютна ясныя загады. Потым да мяне прыходзілі з розных структур пачынаючы ад міліцыі Маскоўскага раёна да крымінальнага вышуку: спрабавалі пагражаць, пыталі і пра галадоўку і пра акцыі і пра дзейнасць.

Як апавядае Дземідзенка, пасля яго затрымання 14 траўня, міліцыянты доўгі час не ведалі, у чым абвінаваціць актывіста. Мікалай у аддзяленні міліцыі адразу адмовіўся даваць тлумачэнні. У выніку Дземідзенку пакаралі арыштам нібыта за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Пры затрыманні Мікола ня меў сцягоў. Якім чынам ён арганізоўваў, праводзіў масавае мерапрыемства і якое менавіта — ні міліцыянты, ні суд не патлумачылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства