viasna on patreon

Прэзыдэнт Нямеччыны: «Правы чалавека парушаюцца ў Беларусі жахліва»

2011 2011-05-30T07:43:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускую сытуацыю прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф згадаў учора ўвечары ў Бэрліне з нагоды сьвяткаваньня 50-годзьдзя праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Ён адзначыў вялікую ролю гэтай арганізацыі ў падтрымцы «ахвяраў несправядлівасьці і гвалту», яе ўвагу да сытуацыі з правамі чалавека ва ўсім сьвеце. Паводле ягоных слоў, Нямеччына ў сувязі зь яе ўласным мінулым нясе асаблівую адказнасьць у гэтым кірунку.

Крысьціян Вульф пры гэтым адзначыў, што нягледзячы на дасягнуты прагрэс у Эўропе, у самым яе цэнтры маецца краіна — Беларусь, якая працягвае «наглядна самым жахлівым чынам дэманстраваць сыстэматычныя парушэньні» асноўных правоў і свабодаў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства