viasna on patreon

Міністэрства культуры вырашыла спыніць разбурэнне архітэктурных помнікаў Пінска

2011 2011-05-29T22:20:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-pomnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бліжэйшае паседжанне Савету па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі пройдзе ў Пінску. Справа ў тым, што ў кіраўніцтва гораду і членаў Савету  розныя погляды на захаванне архітэктурных помнікаў у сталіцы Палесся.

Напрыклад, каб засвоіць фінансаванне Нацыянальнага банка Беларусі на пабудову будынкаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, мясцовыя чыноўнікі далі дабро на руйнаванне цэлага гістарычнага кварталу Каралін у Пінску. Пасля гэтага ў горадзе не засталося комплекснай забудовы будынкамі XIX стагоддзя.

Асобныя захаваўшыеся будынкі, якія не маюць уладальнікаў, Пінскі гарвыканкам прапануе зносіць, і на іх месцы рабіць падобныя муляжы. Мінкульт спрабуе перашкодзіць гэтаму варварству. Так, напрыклад, па прадпісанні міністэрства прыпынены працы па рэканструкцыі адной з буйных аўтамагістраляў Пінска. Такое рашэнне прынята таму, што праектам будаўнічых работ прадуглежаны знос гістарычнага будынка – помніка грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя. Каб больш не ўзнікала падобных пытанняў, з ініцыятывы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі спецыялісты мінкульту давядуць пінскім чыноўнікам прафесійны пункт гледжання на гэтую праблему.

“Праваабарончая хроніка”

 

Фота -- "Еўрарадыё"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства