viasna on patreon

У рэгіёнах узнікаюць спантанныя акцыі пратэсту

2011 2011-05-29T11:14:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-perfomasns.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 траўня ў Маладэчне адбыўся перфоманс: на Цэнтральнай плошчы, пад помнікам Леніна маладыя людзі сталі грымець пустымі рондалямі. Відавочна, акцыя была прысвечана цяперашняй эканамічнай сітуацыі.

Не прайшло некалькі хвілінаў, як да ўдзельнікаў падыйшоў мінак і запытаўся, што яны робяць. Адыйшоўшы ў бок, гэты “выпадковы мінак” па мабільным тэлефоне стаў выклікаць “падмацаванне”. Аб гэтым даведаліся ўдзельнікі – і паспяшаліся сыйсці. Хутка пад’ехала група міліцыянтаў і паспрабавала дагнаць некаторых арганізатараў перфоманса, але хлопцам удалася змяшацца з натоўпам і ўцячы. На прыступках помніка Леніна толькі застаўся ляжаць пусты дзіравы рондаль.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства