viasna on patreon

Статкевіч-старэйшы спадзяецца дачакацца сына

2011 2011-05-29T11:10:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-backa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Статкевіч

Віктар Статкевіч

28 траўня ў Баранавічах грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, які жыве адзін у паўночным мікрараёне гэтага горада. Старшыня Баранавіцкай Рады “Таварыства беларускай мовы” Віктар Сырыца адзначае, што прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый горада з’яўляюцца частымі гасцямі Статкевіча-старэйшага, але пасля такога жорсткага прысуду Мікалаю Статкевічу яны былі проста абавязаны маральна падтрымаць бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Спачатку Віктар Сырыца, Валер Пратасевіч і Анжэла Камбалава далучыліся да гутаркі, якую Статкевіч-старэйшы вёў са сваімі суседзямі па пад’езду, затым размова працягнулася ў кватэры. Найперш размова ішла пра жорсткія прысуды Мікалаю Статкевічу і астатнім удзельнікам падзей 19 снежня, закраналіся пытанні і цяжкага цяперашняга сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. В.П. Статкевіч, нягледзячы на свае 84 гады, чытае “Народную волю” і добра разбіраецца ў грамадска-палітычным жыцці. Ён яшчэ раней казаў, што ягонаму сыну прысуд будзе самы жорсткі.

Але В.П. Статкевіч спадзяецца на Бога і добрых людзей і вельмі верыць, што дачакаецца свайго сына на волі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства