viasna on patreon

У Баранавічах прайшоў пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінцаў

2011 2011-05-28T20:26:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/czernous-piket-27.05.2011-005-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня ў Баранавічах адбыўся пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое аб’ядноўвае баранавіцкіх беларусаў украінскага паходжання. Ініцыятарам пікету стаў мясцовы прадпрымальнік, старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус (на фота). Такім чынам ён вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў горада да праблемы нерэгістрацыі арганізацыі Брэсцкім ўпраўленнем юстыцыі.

Мікалай Чарнавус адзначыў, што ініцыятыву стварэння грамадскага аб’яднання “Кабзар” падтрымалі ўкраінская амбасада ў Мінску і генеральны консул у Брэсце. Ужо была дамоўленасць з уладамі Севастопаля, што баранавіцкія дзеці будуць адпачываць у дзіцячым лагеры “Артэк” і аб дапамозе ва ўсталяванні ў Баранавічах помніка Тарасу Шаўчэнкі.

Раней мы паведамлялі, што гарвыканкам адмовіў правядзенне пікету ў цэнтры горада, а затым дазволіў яго праводзіць у малалюдным старым парку горада.

Пікет прыцягнуў увагу людзей, якія з цікаўнасцю не толькі глядзелі на ўдзельнікаў пікету, але і на змест траспарантаў. Больш смелыя падыходзілі да грамадскіх актывістаў і актыўна абмяркоўвалі сённяшняе грамадска-палітычнае становішча.

За ўдзельнікамі пікеты пільна сычалі людзі ў цывільным.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства