viasna on patreon

Лукашэнка загадаў забараніць працу шэрагу замежных СМІ

2011 2011-05-27T14:32:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць працу шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расійскіх. Іх абвінавацілі ў правакаванні эканамічнага крызісу.

«Больш за ўсё істэрыі ў расійскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за нашымі замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы Адміністрацыі прэзідэнта, сталі пануючымі, і за замежнымі. На другім месцы — нашы, якія выдаюцца тут. Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але

зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі.

І не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку.

Інфармагенцтвы пакуль даюць толькі гэтыя словы. З іх цяжка зразумець канкрэтыку: хто маецца на ўвазе пад "нашымі замежнымі СМІ"?

«Я працытую, што пра нас пішуць самыя агалцелыя расейскія СМІ», — сказаў А. Лукашэнка. Ён расказаў:

«мяне папракаюць, што я тэрмінова пакінуў краіну і збег».

«Маецца на ўвазе камандзіроўка ў Казахстан, якая планавалася за год», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, «паралельна абвінавачваюць Мясніковіча (прэм’ер-міністр Беларусі) і Пракаповіча (кіраўнік НББ) за тое, што сядзяць, як мышы пад венікам».

«Падлічваюць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі, папракаюць, што мы будзем зноў шантажаваць Расію», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што масавай прыватызацыі не будзе.

«Ніхто — ні МАЗ, ні «Белкалій», ні БелАЗ, ні БМЗ — ніхто нічога не купіць без майго ведама», — адзначыў А. Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што «ў ажыятажным катле СМІ некаторыя палітыкі з-за мяжы пачалі ўставаць у чаргу і крычаць: заўтра Лукашэнка пачынае прадаваць актывы найбольш ліквідных прадпрыемстваў». «І нават сумы пачалі называць — 7,5 мільярда даляраў», — сказаў ён. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў: «Я нават адзін актыў за такую ​​суму не прадам». «Пажадана, каб у гэтай чарзе, хто стаіць першы, крыкнуў апошняму: разыходзьцеся! Продажу не будзе, тым больш за бесцань, як сёй-той гэта хоча прыхапіць», — заявіў А. Лукашэнка.

Ён дадаў, што распродажу не будзе. «І гэта я кажу ўраду і Нацыянальнаму банку, калі яны разлічваюць, што мы заўтра штосьці пачнем прадаваць, каб стабілізаваць сітуацыю ў краіне. Гэтага не будзе», — падкрэсліў А. Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства