viasna on patreon

У Гродна затрымалі двух журналістаў і жонку Андрэя Пачобута

2011 2011-05-27T11:40:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зараз яны знаходзяцца ў будынку Гродзенскай абласной пракуратуры.

Як паведамляе служба маніторынгу ГА «БАЖ», сёння раніцай (прыкладна каля 10.30), двое незалежных журналістаў — Ян Роман і Андрэй Фралоў — збіраліся запісаць відэаінтэрв’ю з жонкай свайго зняволенага калегі Андрэя Пачобута. На сустрэчу дамовіліся каля будынку абласной пракуратуры.

Прыкладна каля 10.40 усіх траіх затрымалі — пакуль невядома, на якой падставе — і адвялі ў будынак пракуратуры. Журналіста Ігара Банцара, які пад’ехаў на месца падзеяў і паспрабаваў суправаджаць калег, у будынак не пусцілі.

Служба маніторынгу БАЖ сочыць за развіццём сітуацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства