viasna on patreon

“Рэпарцёры без межаў” выказалі занепакоенасць у сувязі з ануляваннем візы Яўгену Вапу

2011 2011-05-27T10:43:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” занепакоена дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы.

Кіраўнік бюро Еўропы і краін былога Савецкага Саюзу арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” Ёхан Бір падкрэслівае, што гэтае рашэнне беларускіх уладаў можна тлумачыць толькі наяўнасцю чорных спісаў, куды ўваходзяць непажаданыя для рэжыму грамадзяне іншых дзяржаў.

– Мы даведаліся сёння раніцаю, што Яўгена Вапу не ўпусцілі ў Беларусь. Мы лічым гэта незаконным крокам, які проста паказвае, што ў Беларусі ёсць свае “чорныя спісы”, што на палітычнай глебе, цалкам беззаконна магчыма ўсё – могуць не пусціць у краіну журналіста, могуць судзіць і пасадзіць. Усё больш мы бачым толькі адно ў Беларусі – самавольства і палітычныя рэпрэсіі.

Ёхан Бірн зазначае, што Беларусь, якая і раней не была эталонам што да свабоды слова, пасля 19 снежня 2010 года яшчэ больш узмацніла ціск на незалежную прэсу.

З нагоды анулявання візы Яўгену Вапу МЗС Польшчы прыняло заяву:

Міністэрства замежных спраў Польшчы заклапочанае ануляваннем беларускай візы журналісту Яўгену Вапу, старшыні ўправы Радыё Рацыя.

Лічым гэты інцыдэнт за чарговы, разам з арыштам Андрэя Пачобута, крокам беларукіх уладаў, скіраваны супраць свабоды слова. Гэтыя абмежаванні лічым парушэннем асноўных грамадзянскіх свабод і правоў.

Забарона ўезду ў Беларусь для Вапы пацвярджае, што рэжым імкнецца да абмежавання доступу грамадзян да незалежнай інфармацыі ў часе, калі ў Беларусі паглыбляецца гаспадарчы крызіс і працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Міністэрства замежных спраў Польшчы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства