viasna on patreon

У Магілёве плануюць мітынг супраць інфляцыі

2011 2011-05-25T20:48:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kashaliokpusty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 25 траўня, прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Магілёва падалі заяўку ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мітынга супраць росту цэн, інфляцыі і падзення жыццёвага ўзроўня насельніцтва.

Пад заяўкай падпісалася 12 прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада.

Мітынг магілёўскія апазіцыянеры плануюць правесці на адзінай вызначанай уладай горада пляцоўцы для правядзення масавых мерапрыемстваў – стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў, 64В, уваход на які адбываецца праз пляцоўку былога палаца культуры заводу штучнага валакна імя Куйбышава, якая знаходзіцца ў аварыйным стане.

“У грамадстве існуе незадаволенасць тымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве - гэта неймаверны рост коштаў, абясцэньванне ўкладаў, зніжэнне рэальнай зарабатнай аплаты працы, - гаворыць лідэр Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў. - Мы вырашылі скарыстацца гэтай сітуацыяй і запытаць народа наўпрост, што іх турбуе. Плануецца, што ў мітынгу прыме ўдзел каля 1000 чалавек. Пасля выступаў мітынгоўцаў мы плануем прыняць рэзалюцыю”.

Тым часам Юрый Новікаў адзначае, што пакуль дэмакратычныя лідэры вырашылі ўстрымацца ад правядзенняў стыхійных мітынгаў у людных месцах горада.

“Мы не хочам правакаваць уладу і падстаўляць людзей, якія прыйдуць на мітынг пратэсту. На ім будуць прысутнічаць не толькі грамадска-палітычныя актывісты, а ў першую чаргу жыхары горада”, - адзначае лідэр Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства