viasna on patreon

Павел Севярынец заўтра падасць касацыйную скаргу

2011 2011-05-25T15:40:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-sustr-seviar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, паведаміў, што касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, які прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак падчас акцыі 19 снежня 2011 г., будзе пададзена 26 траўня.

 

“Заўтра 10 дзень пасьля прысуду,  згодна з якім мяне асудзілі на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні. Гэта так званая “хімія”,  і з улікам таго, што дзень знаходжання ў СІЗА КДБ лічыцца за два, мне засталося адбыць пад вартай 2 гады, 2 месяцы і некалькі дзён. Скаргу падрыхтаваў і падасць мой адвакат. Што да мяне, то на адмену прысуду я не спадзяюся. Тэарэтычна адмена магчымая, але хутчэй за ўсе прысуд застанецца ў сіле,”—распавёў Павал Севярынец.

 

Цяпер ён знаходзіцца ў Віцебску. На разгляд касацыйнай скаргі адводзіцца месяц, і потым, калі прысуд не будзе зменены, будзе вызначана месца, дзе Павал Севярынец мусіць адбываць пакаранне.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства