viasna on patreon

Праваабаронцы адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

2011 2011-05-25T14:27:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на падставе скаргі праваабаронца Рамана Кісляка адмоўлена. Праваабаронца быў затрыманы 28 сакавіка за распаўсюджанне бюлетэня “Не бойся”, прысвечанага падзеям 19 снежня ў Мінску. У ходзе затрымання Рамана яго гвалтоўна змушалі прайсці дактыласкапію, што парушае правы чалавека.

Як сцвярждае Раман Кісляк міліцыянты не падцвярджаюць факт прымусу:

 – Скарга была накіраваная генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь адкуль яе перанакіравалі ў следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці. У пастанове следчы піша, што нібыта аб’ектыўна не пацверджана, бо гэтага не падцвярджаюць супрацоўнікі міліцыі, якіх апыталі.

Па словах Рамана, факты такога гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі вінны быць абскаржданы, каб пазбегнуць падобных здарэнняў у будучым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства