viasna on patreon

У Магілёве распаўсюджваюць судовую прамову Андрэя Саннікава

2011 2011-05-25T09:13:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/boldzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Віктар Болдзін

Магілёўскі актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Віктар Болдзін

Больш за 1000 улётак з прамовай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава распаўсюдзілі актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” у Магілёве. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі Віктар Болдзін.

Улёткі распаўсюджваліся па паштовых скрынках, на вуліцах горада і ў грамадскім транспарце. Віктар адзначае, што народ пераважна ў курсе справаў таго, што адбылося з кандыдатамі ў прэзідэнты, у тым ліку і з Андрэем Саннікавым, ахвотна ідзе на кантакт і адэкватна ўспрымае інфармацыю.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў асуджаны на пяць год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненнага рэжыма за “арганізацыю масавых беспарадкаў” у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

“Праваабарончая хроніка”   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства