viasna on patreon

Марцін Угла: эканамічныя санкцыі як адзін з інструментаў

2011 2011-05-18T16:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідар Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen Марцін Угла лічыць увядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі адным з інструментаў у патрабаванні вызвалення палітвязняў.

- Трэба карыстацца ўсімі магчымымі інструментамі, эканамічныя санкцыі адзін з іх. Гаворка ідзе аб кропкавых эканамічных санкцыях і гэта добрая ідэя. Але трэба каб крэтэрыі гэтых санкцый былі дакладна акрэсленыя. Першы прыярытэт, гэта каб усе палітвязні былі вызваленыя, але і пасля гэтага трэба будзе працягваць ціск на ўлады Беларусі, каб сістэмна змяніць сітуацыю.

На думку Марціна Угла, вызваленне палітвязняў будзе не канцом пытання ў Беларусі, а пачаткам працэсаў сістэмных зменаў у краіне.

“19 траўня Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen арганізуе ў цэнтральным Стакгольме мітынг за вызваленне палітвязняў у Беларусі,” – кажа кіраўнік ініцыятывы за дэмакратыю Марцін Угла:

- Мітынг мы арганізоўваем разам з іншымі праваабарончымі і палітычнымі арганізацыямі. Аднім з галоўных мэсыджаў акцыі з'яўляецца патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі. Зараз сітуацыя выглядае крытычнай, сітуацыя для грамадскай супольнасці вельмі сур’ёзная, але ўсё ж такі ёсць надзея на хуткія змены ў Беларусі.

Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen даўно падтрымлівае праваабарончы рух у Беларусі і ўплывае на палітыку Швецыі і Еўразвяза датычна Беларусі, а таксама ўздымае інтарэс да нашай краіны і распаўсюджвае інфармацыю аб тым, што ў нас адбываецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства