Падатковыя інспектары апісалі маёмасць БХК
Праверка з падатковай інспекцыі прыйшла ў офіс Беларускага Хельсінскага камітэту 24 траўня.
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё старшыня БХК Алег Гулак, канфлікт паміж праваабаронцамі і падатковай інспекцыяй цягнецца каля 5 гадоў. Падаткавікі лічаць, што БХК павінен заплаціць больш як 200 млн рублёў падаткаў за грант, атрыманы па лініі Еўракамісіі. Міжа тым паводле заканадаўства, кажа Гулак, гэтыя грошы не абкладаюцца падаткам. Аднак гаспадарчы суд прыняў бок падаткавікоў.
На цяперашні час БХК не мае грошай, рахункі арганізацыі заблакаваныя. Цяпер падаткавікі прыйшлі апісваць маёмасць арганізацыі. Але, па словах Гулака, БХК не валодае ніякай маёмасцю і ўсё арандуе. Згодна з законам, канфіскаваць у праваабаронцаў няма чаго.
На думку праваабаронцы, канфлікть памж БХК і падатковай інспекцыяй мае палітычны характар. Так гэта ацэньваюць і структуры ЕС. Таму справа пастаянна абмяркоўваецца на беларуска-еўрапейскіх перамовах. Але цяпер такіх перамоваў няма, таму, відаць, і прыйшлі падаткавікі, мяркуе Гулак.