Старшыні ўправы Радыё Рацыя анулявалі беларускую візу
https://spring96.org/be/news/43531
2011
2011-05-23T17:08:43+0300
2011-05-23T17:08:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу, не прапусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі, куды ён накіроўваўся па службовых справах.
Ад тлумачэння прычын такога рашэння беларускія памежнікі адмовіліся, сказаўшы толькі, што з гэтым пытаннем цяпер трэба звяртацца ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
Сёння ў Бруселі міністрамі замежных спраў Еўрасаюза вырашаецца пытанне ўвядзення эканамічных санкцый у адносінах да беларускіх уладаў і пашырэнне спісу неўязных памагатых рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У сваю чаргу беларускія ўлады неаднойчы казалі, пра меры ў адказ, і ў прыватнасці пра пашырэнне ўласнага спісу неўязных.