У Барысаве з'явіліся графіці пра забастоўку
На днях у Барысаве, дзе, як і ў іншых гарадах краіны, людзі занятыя купляй-продажам валюты, а таксама масавай скупкай прадуктаў харчавання, на сценах будынкаў з’явіліся надпісы «Бастуем».
Пакуль ні на адным з буйных прадпрыемстваў горада пра забастоўку не ідзе і гаворкі. На скарачэнне працоўнага тыдня таксама пакуль ні адна барысаўская арганізацыя не пайшла. А філіял "Барымак" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў" у сувязі з павышаным попытам на макаронныя вырабы і зусім перайшоў на працу ў чатырохзменным рэжыме.
Тым не менш, улічваючы апошнія тэндэнцыі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, цалкам можна выказаць здагадку, што людзі вымушаныя будуць баставаць. Невядомыя графітысты, мабыць, рыхтуюць барысаўчан да падобнага развіцця падзей.
«Праваабарончая хроніка»