Парфёнаў падпісаў паштоўку палітвязьню Атрошчанкаву
Вядомы расейскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў
падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.
"Я перакананы, што ў спрэчцы паміж уладай і грамадзянінам грамадзянін
заўсёды мае рацыю, а ўлада заўсёды рацыі ня мае. Бо ўлада, асабліва ў такой
сытуацыі, самы галоўны гулец, але і яшчэ і судзьдзя. Яна сама на полі больш за
ўсіх гуляе і сама кажа, якія галы лічыць забітымі і хто тут правілы парушае.
Гэта не прыдатныя паводзіны. У нас цяжкая ў гэтым сэнсе традыцыя, агульная
традыцыя, і ў Расеі, і ў Беларусі: занадта моцнай улады і занадта слабых
грамадзянаў. І пакуль, на жаль, яна пераважае.Тым вышэй асабістая грамадзянская
доблесьць тых нямногіх, хто і ў гэтых умовах усё роўна ня хоча пагаджацца з
правіламі гульні, якія прапануюцца і навязваюцца".
Аляксандра Атрошчанкава прысудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму за
прысутнасьць на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў якасьці журналіста.