Салігорскія блогеры супраць блакіроўкі сайтаў
https://spring96.org/be/news/43515
2011
2011-05-23T11:09:24+0300
2011-05-23T11:09:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорцы Павел Батуеў і Аляксей Валабуеў выклалі
ў сваіх блогах звароты да аператара мабільнай сувязі і пастаўшчыка
паслугаў перадачы дадзеных ЗАТ “БеСТ”, вядомага пад гандлёвай маркай life:).
Незадаволенасць блогераў была выклікана немагчымасцю
патрапіць на папулярныя у Беларусі незалежныя сайты http://charter97.org і http://prokopovi.ch
карыстаючыся адпаведнымі паслугамі кампаніі. “Разам з тым гэтыя старонкі можна
наведаць праз proxy-серверы і ананімайзеры,” - сцвярджаецца з звароце.
Блогеры апелююць да гарантаванага артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь права на атрыманне інфармацыі і патрабуюць у тэрміновым парадку
прадставіць доступ да вышэйадзначаных інтэрнэт-рэсурсаў.
“Праваабарончая хроніка”