62 % чытачоў “Intex-press” лічаць, што судзіць ўдзельнікаў Плошчы няма за што
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне на ўласным сайце www.intex-press.by сярод сваіх наведвальнікаў. У ім прынялі ўдзел каля 600 чалавек, якія адказалі на пытанне: “Як вы ставіцеся да прысудаў удзельнікам Плошчы 19 снежня 2010 года?”. Толькі 10% чытачоў папулярнай гарадской газеты лічаць, што прысуды справядлівыя, а 62 % адказалі, што там увогуле судзіць няма за што, 14% наведвалькаў сайту адзначылі, што прысуды вельмі жорсткія і толькі 7% лічаць, што прысуды ўдзельнікам плошчы надта мягкія. Каля 3% апытаных так і не вызначыліся ў сваім рашэнні і толькі 1% наведвальнікаў сайту сказалі, што нічога не чулі аб гэтых судах.
Звычайна апытанне чытачоў газета “Intex-press” доўжыцца каля 12-14 дзён, а апытанне пра адносіны людзей да прысудаў чамусьці было вельмі хутка прыбрана з сайту газеты.
“Праваабарончая хроніка”