Прысуд Саньнікаву абскардзяць 23 траўня
https://spring96.org/be/news/43503
2011
2011-05-20T17:05:38+0300
2011-05-20T17:05:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адвакаты былога кандыдата
на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня
волі, плянуюць 23 мая падаць касацыйную скаргу на рашэньне суду Партызанскага
раёну Менску.
"Мы пададзім скаргу ў бліжэйшы панядзелак. Будзе таксама накіраваная
скарга ад самога Андрэя Алегавіча", — паведаміла Інтэрфаксу адвакатка
Марына Кавалеўская.
Раней суд прызнаў Саньнікава вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у
Менску 19 сьнежня. Яму вынесьлі пакараньне — 5 гадоў пазбаўленьня волі ў
калёніі ўзмоцненага рэжыму.