viasna on patreon

Не аплаціў паслуг дзяржустаноў – не можаш пікетаваць супраць збяднення

2011 2011-05-20T17:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruki-razvedzen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія грамадскія актывісткі Галіна Кавалевіч і Таццяна Аліхвер атрымалі адмову на заяву аб правядзенні пікета з Бярозаўскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка.

Па словах Галіны Кавалевіч, прычыны для адмовы – абсалютна надуманыя. Па-першае,  як напісана ў адмове, рашэннем райвыканкама выдзелены пэўныя месцы для масавых мерапрыемстваў - гэта стадыёны. Па-другое, разам з заявай на пікет Кавалевіч і Аліхвер павінны былі даслаць копіі дамоў з  міліцыяй, хуткай дапамогай, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і пажарнай.

Але, на думку заяўніц пікету, звычайна на стадыёнах толькі козы пасуцца. Ім пікеты не патрэбны. Наконт дамоў са службамі -- таксама пытанне, калі не маеш дазволу. Зноў жа, пікет скіраваны супраць збяднення, адкуль у заяўніц пенсійнага ўзросту сродкі, каб заплаціць службам, якія нібыта будуць абслугоўваць пікет, ды і масавасць пікета невялікая: усяго 10 чалавек. А сума можа быць тут немалая: не так даўго "свабода выказвання меркаванняў" у Гомелі была ацэнена больш як міл'ёнам рублёў.

Актывісткі маюць намер звярнуцца ў суд, каб абскардзіць адмову раённых уладаў у правядзенні пікета, падчас якога яны збіраліся нагадаць жыхарам горада аб палітвязнях ды пратэставаць супраць збяднення насельніцтва.

Пікет быў запланаваны каля ўвахода на вялікі рынак Бярозы.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства