viasna on patreon

Лілія Ананіч апелюе да закона

2011 2011-05-20T16:52:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 бярозаўскіх чытачоў “Народнай Волі” і “Нашай нівы” атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі за подпісам першага намесніка міністра Ліліі Ананіч на свой зварот адклікаць іск супраць незалежных газет. Лілія Ананіч паведаміла, што Міністэрства дзейнічае ў адпаведнасці з законам “Аб сродках масавай інфармацыі”.

 

Па словах аднаго з падпісантаў звароту Сержука Русецкага, закрыццё “Народнай волі” і “Нашай нівы” – справа палітычная: “Рашэнне аб ініцыянаванні спынення дзейнасці газет, па ўсім відаць, прынята па пэўнаму ўказанню. Таму і само вырашэнне гэтага пытання ў судзе таксама будзе адбывацца з пункту гледжання палітычнай мэтазгоднасці, залежать ад канкрэтных умоваў, якія складуцца на час разгляду суда, у тым ліку і ад таго, якія вынікі будуць ад сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі, наколькі для Беларусі важная будзе думка Захаду па пытаннях закрыцця дзвюх вядучых беларускіх незалежных газет”.

 

Адзначым, што 17 чытачоў газет “Народнай волі” і “Нашай нівы” накіравалі зварот міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму, каб ён адклікаў свой іск аб закрыцці незалежных выданняў. Чытачы прасілі  не парушаць іх канстытуцыйныя правы на атрыманне і распаўсюд поўнай і праўдзівай інфармацыі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства