viasna on patreon

У Глыбокім патрабуюць вызвалення палітвязняў

2011 2011-05-20T12:06:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebskpalitviaz2f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары  19 траўня на вуліцах Глыбокага былі расклееныя ўлёткі з заклікам "Свабоду палітычным вязням!" Улётак у райцэнтры з’явілася больш за два дзесяткі, прычым мінакі маглі іх бачыць і зранку 20 траўня. 

Мясцовыя грамадскія актывісты вырашылі нагадаць землякам, што ўжо 5 месяцаў дзесяткі беларусаў знаходзяцца за кратамі  пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мінскай акцыі 19 снежня.

Улёткі "Свабоду палітычным вязням!" з самага ранку зрываюць супрацоўнікі міліцыі. А напярэдадні ім давялося “змагацца” з улёткамі “Стоп Лука!”, якія з’явіліся на вуліцах Глыбокага ўначы з 18 на 19 траўня. Цікава, што мясцовыя апазіцыянеры былі  здзіўленыя масавым з’яўленнем антылукашэнкаўскіх улётак у горадзе, паведамляе мясцовы незалежны сайт. Верагодна, іх распаўсюдзілі або прыезжыя, або нехта з тутэйшых жыхароў, хто не ўваходзіць ні ў якія суполкі, але  мае выразную палітычную пазіцыю.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства