viasna on patreon

Міліцыя правяла экскурсію для штрафнікоў і журналістаў

2011 2011-05-20T11:06:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamera-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тюремная камера. Иллюстративное фото.

Тюремная камера. Иллюстративное фото.

Супрацоўнікі віцебскай міліцыі арганізавалі экскурсію ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання для асобаў, якія ўпершыню былі пакараныя за адміністрацыйныя правапарушэньні, але толькі штрафамі. Паводле ідэі ініцыятараў, правапарушальнікі мусяць паглядзець на ўмовы ўтрыманьня ў ІЧУ і зрабіць усё, каб больш ніколі сюды не трапіць.

Экскурсантаў сабралася каля 30-ці чалавек – тых, хто трапіў пад увагу міліцыі за дробнае хуліганства, бойкі або нявыплату аліментаў. Ім паказалі, як знутры выглядае “аўтазак”, камеры, дворык для шпацыроў, прадэманстравалі, як адбываецца асабісты дагляд “новенькіх” і распавялі, якія ў ІЧУ існуюць правілы ўнутранага распарадку.

“Усё гэта нам паказвалі. Камеры страшныя, адна зусім пустая, у другой толькі нары, усё дужа змрочна. Сапраўдных зняволеных у камерах не паказвалі, але асабісты дагляд дэманстравалі – пакрыквалі на людзей, ставілі іх тварам да сцяны, прымушалі растаўляць ногі… Я ўяўляю, як гэта робіцца “у жыцці”, а не падчас экскурсіі, калі за ўсім назіраюць і журналісты. Напэўна, тут могуць і стукнуць, і абразіць.Адным словам, звычайнае запалохванне, а не перавыхаванне, якім потым супрацоўнікі міліцыі будуць хваліцца!”, -- распавёў адзін з экскурсантаў.

 Разам з парушальнікамі ў ІЧУ сапраўды запрасілі журналістаў – каб тыя асвятлялі  прафілактычную работу міліцыянтаў у СМІ.

“Магчыма, была і іншая мэта: напалохаць нас саміх. Маўляў, во што бывае, калі напішаш або сфатаграфуеш нешта не тое”, -- жартавалі калегі.

Жарты падобнага кшталту небеспадстаўныя: падчас жалобнай акцыі да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі быў затрыманы, збіты і змешчаны ў ІЧУ незалежны журналіст Уладзіслаў Старавераў. Яго затрымалі за тое, што ён фотаграфаваў міліцыянтаў, якія назіралі за ўдзельнікамі акцыі, але пратаколы ў пастарунку склалі за нецэнзурную лаянку ў рамадскім месцы ды за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

Экскурсія ў  ізалятар часовага ўтрымання  была першай прафілактычнай акцыяй, арганізаванай супрацоўнікамі міліцыі для дарослых жыхароў Віцебска. Мінулай зімой у калонію для непоўнагадовых вазілі віцебскіх “цяжкіх падлеткаў”, і паводле звестак міліцыі, ніводзін з тых, хто пабываў у калоніі на экскурсіі, не здзейсніў правапарушэння паўторна.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства