viasna on patreon

У Маладэчне правяраюць лаяльнасць да прэзідэнта

2011 2011-05-20T10:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У маладэчанскіх школах на гэтым тыдні абласны аддзел адукацыі ажыццяўляе франтальную праверку. Як распавядаюць настаўнікі, асноўны накірунак праверкі – ідэалагічны. Ад школьнікаў патрабуюць дакладнага ведання дзяржаўнай сімволікі і таго, чым можа ганарыцца наша краіна, таксама высвятляюць адносіны да прэзідэнта. Тых настаўнікаў, вучні якіх даюць недастаткова патрыятычныя адказы, чакаюць вымовы і пазбаўленне прэмій. Такі ідэалагічны націск педагогі звязваюць з падрыхтоўкай да сустрэчы Лукашэнкі ў Маладэчне на “Дажынках”.

 

Распавядае настаўніца пачатковых класаў:

“У мяне і калег склалася ўражанне, што група правяраючых складаецца не толькі з педагогаў, але і з прадстаўнікоў КДБ. Ніхто не прадстаўляецца, заходзяць у любы час, адчыняюць шафы, зазіраюць у шуфляды настаўніцкага стала.

У некаторыя класы заходзілі падчас урока і патрабавалі праспяваць дзяржаўны гімн. У маіх вучняў запыталіся як завуць нашага прэзідэнта і які ён. Да гэтага пытання я дзяцей не рыхтавала, але яны выдатна зарыентаваліся, зразумелі, чаго ад іх чакаюць і далі задавальняючыя адказы: “разумны, добры, смелы...”

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства