viasna on patreon

Справа Андрэя Пачобута перададзена ў суд

2011 2011-05-18T17:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Стала вядома, што справа журналіста Андрэя Пачобута, якога вінавацяць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) перададзена ў суд. Такім чынам, хадайніцтвы Пачобута і ягонага адваката Аляксандра Бірылава пра спыненне крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства -- адхілены. У бліжэйшы час высветліцца, у судзе якога раёну гораду – Кастрычніцкага ці Ленінскага будзе праходзіць працэс. Публіцысту Андрэю Пачобуту за ягоныя артыкулы ў інтэрнэце і польскай “Gazece Wzborczej” пагражае максімальна 4 гады турэмнага зняволення.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства