viasna on patreon

«Белая Русь» у Маладэчне ўжо гатова да парламенцкіх выбараў

2011 2011-05-18T16:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль палітычныя аналітыкі мяркуюць аб тым, ці ператворыцца нарэшце “Белая Русь” у палітычную партыю, яе актывісты паведамлюць, што арганізацыя для гэтага гатова і фактычна ўжо з’яўляецца грамадска-палітычным рухам. Пра гэта, а таксама пра тое, што “Белая Русь” ужо пачала рыхтавацца да парламенцкіх выбараў 2012 года, у мясцовай прэсе распавёў старшыня Маладзечанская раённай арганізацыі “Белая Русь” Анатоль Асманаў.

 

Маладэчанская “Белая Русь” з’яўляецца трэцяй у краіне па колькасці членаў. Асаблівай актыўнасцю гэта грамадская арганізацыя адзначаецца падчас выбарчых кампаніяў: “беларусаўцы” становяцца назіральнікамі, прадстаўнікамі ўчастковых камісій і, канечне, кандыдатамі, а потым, са 100% вынікам, дэпутатамі. Так, на апошніх выбарах у складзе амаль усіх участковых камісій былі прадстаўнікі гэтай “галоўнай грамадскай арганізацыі”, а сярод сарака дэпутатаў раённага Савета дваццаць чатыры – прадстаўнікі “Белай Русі”.

 

Па меркаванні мясцовых актывістаў, тое, што “Белая Русь” ужо пачала размову пра выбары, азначае, што і на гэты раз арганізацыя збіраецца стаць самай прадстаўнічай як у складзе выбарчых органаў, так і сярод народных абраннікаў. Падобна на тое, што і цяперашні дэпутат парламента, прадстаўнік прэзідыўма Мінскай абласной арганізацыі “Белая Русь”, будзе балатавацца зноў, з прадказальным вынікам.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства