Станіслава Шушкевіча дапыталі ў пракуратуры
Былога старшыню вярхоўнага савета Беларусі дапыталі ў пракуратуры па справе яго выказванняў для аднаго з расійскіх тэлеканалаў.
На допыт палітык прыйшоў з адвакатам паколькі, спосаб у які ён быў “запрошаны” на гэтую размову выклікаў у яго насцярожанасьць:
- Мне не задаваліся ніякія непрыстойныя пытанні, ўсё было па гэтай перадачы “Паядынак” і я на ўсе пытанні адказаў фактычна так жа, як я казаў у “Паядынку”, так я сёння і думаю. Што мяне вельмі здзівіла, я чакаў там нейкіх складанасцей, але гэта быў вельмі ветлівы, вельмі карэктны супрацоўнік пракуратуры і ведаеце так, як перад гэтым пазваніў відавочна там нейкі іх такі ардынарны і ён мне там пагражаў, што мяне прывядуць туды і ўсё такое. Кінуў трубку і не гаварыў з ім, дык фактычна сёння мне прыносіў прабачэнні за тое, што ў іх ёсць такія супрацоўнікі.
Паводле слоў Шушкевіча, яго выклікалі ў пракуратуру яшчэ 5 мая, аднак позву ён атрымаў толькі праз 10 дзён. Пасля, кажа экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета, яму патэлефанаваў чалавек, які запрасіў яго на гутарку. Нагодай называліся выказванні палітыка ў інтэрнэце.