viasna on patreon

У Пінску 47 “ухілістаў” ад дактыласкапіі

2011 2011-05-18T11:54:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktilaskapia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінску амаль завершыўся працэс дактыласкапіі. Пра гэта паведаміў у сваім інтэрвью начальнік аддзелу аховы правапарадку Пінскага ГАУС. Усяго адбіткі пальцаў узялі ў 29669 жыхароў сталіцы Палесся, што складае амаль 96% ад ваеннаабавязаных асобаў. 1275 пінчукоў знаходзяцца па-за межамі гораду, таму іхнія адбіткі ўзяць пакуль немагчыма, яшчэ 47 чалавек з розных падставаў ухіляюцца ад дактыласкапічнай рэгістрацыі.

Са словаў міліцэйскага начальніка, працэсам дактыласкапавання займаўся ўвесь асабісты склад Пінскага ГАУС. У прызыўнікоў пальцы “каталі” непасрэдна ў ваенкамаце, у студэнтаў -- з выездам у навучальныя ўстановы, у беспрацоўных – па месце жыхарства. Кожны міліцыянт атрымаў персанальны спіс ваеннаабавязаных грамадзян, якіх патрэбна было знайсці і забяспечыць узяццё адбіткаў пальцаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства