У Гродне залілі фарбай аўтамабіль журналіста
У ноч з 16 на 17 траўня ў Гродне фарбаю для падлогі невядомымі злаўмыснікамі была залітая шыба аўтамабіля Ігара Банцара, галоўнага рэдактара польскамоўнага часопіса "Głos znad Niemna na uchodźstwie". Аўтамабіль Ігара Банцара быў запаркаваны каля аднога з дамоў па праспекце Будаўнікоў. З самай раніцы журналіст збіраўся заехаць па Аксану Пачобут, каб завезці яе на спатканне ў турме з мужам, іншым публіцыстам, Андрэем Пачобутам. Але выявілася, што пярэдняе шкло аўтамабіля Банцара залітае чырвонай фарбай для падлогі. Было відавочна, што яго машына была выбраная невыпадкова, паколькі іншыя аўтамабілі, што знаходзіліся побач, не былі пашкоджаны. Ігар Банцар сцвярджае, што гэта не першы выпадак, калі такім чынам робіцца псаванне асабістага транспарту актывістаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі напярэдадні нейкіх падзей ці важных справаў.
“Праваабарончая хроніка”