viasna on patreon

Месца для масавых мерапрыемстваў у Магілёве застаецца адно

2011 2011-05-17T20:25:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palac-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта стадыён па вуліцы Чалюскінцаў, 64в. Галоўны ўваход на яго адбываецца праз аварыйную зону былога будынку палаца культуры імя Куйбышава.

Сёння, 17 траўня, суд Ленінскага раёна Магілёва не задаволіў пазоў дэмакратычных актывістаў Юрыя Новікава, Сяргея Фаміна, Зміцера Салаўёва і Анатоля Заўялава. Актывісты абскарджвалі ў судзе адмову кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкама спадара Аўсеенкі на правядзенне трох пікетаў 25-27 сакавіка. Працэс праводзіла суддзя Валянціна Лапаціна. 

Нагадаем, што 12 дэмакратычных актывістаў прасілі дазволіць правядзенне пікетаў з патрабаваннем вызвалення экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама спынення крымінальнага пераследу ўсіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія былі арыштаваны за ўдзел у мірнай акцыі пратэста супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Таксама апазіцыянеры за мэты пікетаў ставілі: патрабаванне правядзення расследвання па фактах фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў; выказванне пратэсту супраць катаванняў і нечалавечых умоваў абыходжання с затрыманымі і знаходзячыміся пад арыштам; выступалі супраць пераследу актывістаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Гэтыя пікеты дэмакраты хацелі правесці насупраць будынку Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ, Цэнтральнага “Дома Быта” і на плошчы Зорак.

Праваабраронца Барыс Бухель адзначае, што цуду не адбылося, і па ўсіх патрабаваннях была атрымана адмова.

“Нягледзячы на тое, што ў судзе актывісты спасылаліся на Канстытуцыю, Міжнародныя пакты і пагадненні, якія маюць больш высокую юрыдычную сілу, суд фактычна кіраваўся падзаконнымі актамі – рашэннямі гарвыканкаму, - гаворыць Барыс Бухель, - Акрамя гэтага дэмактывісты хацелі, каб суд прыняў да ўвагі, што падчас двух выбарчых кампаній 2010 года колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў была каля 15 і патрабавалі, каб суд вызначыў толькі забароненыя месцы для масавых мерапрыемстваў і дазволіў правядзенне іх ва ўсіх астатніх”.

Барыс Бухель адзначае, што рашэнне раённага суда будзе абскарджвацца ў вышэйстаячых судах і Камітэце ААН па правах чалавека.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства