viasna on patreon

Суд у Бабруйску: пашкоджаныя дзверы ў будынку КДБ ацанілі ў мільярд рублёў

2011 2011-05-17T14:52:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Бабруйску ў 14.00 працягнуўся суд над абвінавачанымі ў падпале будынку мясцовага КДБ. Пашкоджаныя дзверы суд ацаніў у мільярд рублёў.

Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава абвінавачваюць у падпале будынка бабруйскага аддзялення КДБ (ч. 2 арт. 339 КК — «Асабліва злоснае хуліганства»). Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў турэмнага зняволення. Судзіць хлопцаў суддзя Павел Карцінін.

На першым судовым паседжанні прысутнічалі толькі сваякі абвінавачаных. Бабруйскія праваабаронцы і журналісты даведаліся пра суд толькі па сканчэнні паседжання 5 мая ад маці Васьковіча Рушанні Іванаўны. З яе слоў, на першым паседжанні былі дапытаныя сведкі.

Усе трое хлопцаў на першым судовым паседжанні прызналі сваю віну, але не згаджаюцца з абвінавачваннем наконт памеру нанесенай матэрыяльнай шкоды.

Першапачаткова матэрыяльныя страты будынка бабруйскага КДБ былі ацэнены судом у 85 тысяч рублёў, а на судовым паседжанні 5 мая фігуравала лічба ўжо больш за 1 мільярд. Якім чынам з’явілася такая сумма, суд не тлумачыў.

Яўген Васьковіч з Бабруйску. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова хлопец завочна вучыцца на журналісцкім аддзяленні філалягічнага факультэту. Ён працуе ў недзяржаўнай газеце «Бабруйскі кур’ер». Прыхільнік стваранай партыі Беларуская хрысьціянскага дэмакратыя. Удзельнік Плошчы-2010. Адсядзеў 12 сутак у СІЗА на Акрэсціна.

Пра яшчэ двух фігурантаў справы вядома няшмат. Арцём Пракапенка з Горадні. У Бабруйску ён вучыцца. Не хавае сваёй прыхільнасці да анархісцкага руху. Павал Сырамалотаў з Бабруйску. Сябрам ніводных моладзевых рухаў і групак сябе не лічыць.

Нагадаем, што невядомыя асобы ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году ў Бабруйску зрабілі напад на будынак КДБ. На ганак была кінута бутэлька з гаручай сумессю, пашкоджанымі аказаліся толькі дзверы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства