Група магілёўцаў просіць міністра інфармацыі растлумачыць выказванні Лукашэнкі пра «казла»
У Магілёве сабраныя і адпраўленыя ў Міністэрства інфармацыі 16 подпісаў грамадзян, якія просяць растлумачыць словы Аляксандра Лукашэнкі на адрас кіраўніка Еўракамісіі і кіраўніцтва Украіны. Ініцыятарам ліста выступіў актывіст Незалежнага прафсаюза РЭПАМ Аляксей Паўлоўскі.
«У сваім выступленні 26.04.2011 года перад СМІ прэзідэнт А.Лукашэнка назваў кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу «казлом» і сказаў, што ў кіраўніцтва Украіны «вашывасці хапае», — гаворыцца ў лісце на імя міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Падпісанты просяць міністра «даць вызначэнні паняццям „казёл“ і „вашывасць“ у звароце да іншых людзей» і растлумачыць, «ці з’яўляюцца выказаныя А.Лукашэнкам слова прымальнымі пры звароце звычайных грамадзян РБ да кіраўніцтва нашай дзяржавы».
Як заявіў БелаПАН Паўлоўскі, калі хутка падобныя выразы дазволеныя на адрас кіраўнікоў іншых краін і міжнародных арганізацый, значыць, па ўсёй бачнасці, іх можна выкарыстоўваць і пры звароце да вышэйшага кіраўніцтва Беларусі без асцярогі быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці за дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады.