viasna on patreon

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі: Свабоду Паэту Някляеву!

2011 2011-05-17T12:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго свету падпісалі ліст салідарнасці з Уладзімірам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады і суд неадкладна вызваліць паэта. Сярод падпісантаў лаўрэатка Нобелеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.

Прыводзім змест ліста цалкам:

“У сваёй прамове на судовых слуханнях 6 траўня паэт Уладзімір Някляеў сказаў:

"Я паэт. У мяне няма "юрыдычнага" мыслення. І ніхто ўжо нічога не можа з гэтым зрабіць. Ёсць рэчы нашмат важнейшыя, чым юрыспрудэнцыя ці палітыка. Сакральныя рэчы. Чалавек - больш чым проста юрыст або палітык.

Усе мае сябры стаялі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я да гэтага часу стаю на Плошчы з імі - Плошчы нашай будучыні ".

Але Уладзімір Някляеў так і не трапіў на Плошчу 19 снежаня 2010 г., каб далучыцца да паслявыбарчага мітынгу. Ён быў збіты да страты прытомнасці, да чэрапна-мазгавой траўмы яшчэ да таго, як мітынг пачаўся, калі за яго яшчэ галасавалі на выбарчых участках. Ён быў выкрадзены з рэанімацыі і арыштаваны.

Цяпер ён паўстаў перад судом за арганізацыю дзеянняў, у якіх у яго нават не было магчымасці ўдзельнічаць.
Мы заяўляем аб сваёй падтрымцы Уладзіміру Някляеву і яго сябрам. Мы стаім на Плошчы разам з імі. Камусьці можа здацца дзіўнай наша еднасць моцнай веры ў тое, што ёсць рэчы, больш важныя, чым палітыка альбо юрыспрудэнцыя. Але мы заяўляем, што жыццё Паэта, свабода Паэта нашмат важнейшыя, чым часовыя патрабаванні дадзенага гістарычнага моманту. Уладзімір Някляеў аддаў свой голас, голас Паэта, за тых у Беларусі, хто марыць аб лепшым жыцці, хто хоча больш выбару і больш свабоды. І мы хацелі б дадаць свае галасы да яго голасу.

Мы звяртаемся да ўраду Беларусі і да Высокага суду вызваліць Уладзіміра Някляева, даць яму волю пісаць і ствараць.

Яму ёсць чым папоўніць скарбніцу беларускай культуры.

Віслава Шымборска
Эгідзіюс Александравічус
Цімаці Гартан Эш
Адоніс
Мухамед Хамза Метвалы
Мітсуошы Номана
Любіца Росіч
Джэйн Хіршфільд
Конрад Лой
Хаціф Джанабі
Ксавіер Фарэ
Андрэй Хадановіч
Алег Чухонцаў
Уладзімір Павлів
Галіна Ткачук
Вытурыс Яруціс
Яраслаў Грынчышын
Мадлэйн Грывэ
Юлія Хартвіг
Ежы Ільг
Тэрэса Валас
Томаш Ружыцкі
Генрык Вазьнякоўскі
Рышард Крыніцкі
Кшыштаф Чыжэўскі
Алег Лышэха
Багдан Тоша
Марэк Залескі
Ірэна Грудзіньска-Грос
і інш.

 

polskieradio

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства