viasna on patreon

І пальчыкі “адкаталі”, і штраф за адмову ад дактыласкапіі далі

2011 2011-05-17T11:35:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхара Пінска аштрафавалі за адмову ад дактыласкапіі, яшчэ чатыры падобныя справы знаходзяцца ў судзе горада Пінска.

Як паведаміла газета “Вечерний Брест”, 700 тысяч рублёў штрафу прысудзілі Андрэю Асаўцу, жыхару Пінска, за адмову ад дактэласкапічнай рэгістрацыі. Пад час свайго візіту ў міліцыю пінчук папрасіў прадставіць яму афіцыйны дакумент, на падставе якога яму хочуць “адкатаць” пальчыкі. Аднак міліцыянты напаўжартам прапанавалі яму напісаць пісьмовую адмову ад гэтай працэдуры. Што і было зроблена. Праз некаторы час быў складзены пратакол аб непапарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі. І далі справе ход.

Жыхару Пінска не дапамагло нават тое, што ён усё ж здаў адбіткі сваіх пальцаў і прасіў разабрацца ў справе пракуратуру горада. Аднак суд усё роўна прысудзіў штраф у памеры 700 тысяч рублёў. Па інфармацыі газеты, у судзе горада Пінска чакаюць разгляду яшчэ чатыры падобныя справы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства