viasna on patreon

Суд аштрафаваў Ліпковіча на 45 кніг Чаргінца

2011 2011-05-17T10:54:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы блогер быў пакараны за "абразу" старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.

Першамайскі суд сталіцы сёння прысудзіў вядомаму блогеру Яўгену Ліпковічу штраф — 525 тысяч рублёў — за "абразу" старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.

Нагадаем, Яўген Ліпковіч 19 сакавіка сёлета спаліў у мінскім Севастопальскім парку кнігу Чаргінца “Таямніца авальнага кабінета”. У гэтай кнізе блогера збянтэжылі сцэны эратычнага і нават парнаграфічнага зместу.

У сталічнай Цэнтральнай кнігарні згаданая кніга Мікалая Чаргінца каштуе 11700 рублёў. Атрымліваецца, што Ліпковіча аштрафавалі на 45 кніг генерала-літаратара.

Адзначым, што сам Чаргінец у суд не з'явіўся, даслаўшы туды свайго прадстаўніка.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Яўген Ліпковіч, ён будзе абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства