viasna on patreon

Яшчэ 73 жыхары Бабруйску падпісаліся ў падтрымку “Народнай волі” і “Нашай Нівы”

2011 2011-05-16T15:17:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1gazety_nv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 16 траўня, бабруйскія сябры АГП даслалі чарговы ліст міністру інфармацыі. У ім – яшчэ 73 подпісы ў падтрымку газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”.

- Мы плануем збіраць гэтыя подпісы, як кажуць “да перамогі”, - распавядае лідэр бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў. – Кожны раз, як будзе збірацца пэўная колькасць подпісаў – будзем дасылаць іх у міністэрства, чым больш, тым лепш! Я веру, што гэта прывядзе да плёну, і нашая справа не марная. Бо народ займае актыўную пазіцыю, пачынае разумець, што лепш збіраць подпісы за свабоду СМІ, чым сядзець на кухні і шаптацца.

Віктар Бузінаеў паведаміў, што “сарафаннае радыё” спрацоўвае, і абывацелі ўжо самі звязваюцца з ім па тэлефону, каб пакінуць подпіс. Таксама падпісацца пад зваротам міністру інфармацыі можна ў бабруйскім офісе АГП.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства