viasna on patreon

Прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу, Сяргею Марцалеву

2011 2011-05-16T17:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudsevirynhalip11051108.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Ірына Халіп асуджана на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Павел Севярынец - на 3 гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем на папраўчыя работы). Сяргей Марцалеў - на 2 гады ўмоўна (з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады).

Прысуд вынесены ў Заводскім судзе МІнска суддзёй Жаннай Брысінай. 

Севярынца, Халіп і Марцалева прызналі вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ). Зараз для Халіп і Севярынца будзе дзейнічаць падпіска аб нявыездзе.

Раней пракурор прасіў пакараць журналістку, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты А.Саннікава Ірыну Халіп гэткім жа тэрмінам, якім яе і пакаралі.

Тое самае - 2 гады з адтэрміноўкай на 2 гады - прасіў абвінаваўца і для кіраўніка штабу кандыдата ў прэзідэнты М.Статкевіча Сяргей Марцалева, але суддзя вызначыла ўмоўны тэрмін.

Практычна запрошаны пракурорам тэрмін і від пакарання атрымаў у выніку і кіраўнік выбарчага штабу В.Рымашэўскага Павел Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства