viasna on patreon

Дэмактывіст скардзіцца на неправамернасць ператрусу ў яго кватэры

2011 2011-05-14T18:22:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnaperatrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі дэмактывіст, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў, які падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года з'яўляўся даверанай асобай кандыдата Ўладзіміра Някляева, падаў скаргу на неправамернасць праведзенага ў яго кватэры ператрусу.
«Ператрус быў праведзены 21студзеня бягучага года супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС: капітанам міліцыі Галаванавым, старэйшым лейтэнантам Забалуевым, экспертам-крыміналістам маёрам Мельнічэнка, - распавядае Міхаіл Васільеў. - Ператрус праводзіўся ў адпаведнасці з пастановай старэйшага следчага следчага аддзела УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці капітана юстыцыі Дарашэвіча па справе 10011110362 (крымінальная справа "Аб масавых беспарадках" па ч. 1 і ч. 2 арт. 293 КК Беларусі). У ходзе правядзення ператрусу ў маёй кватэры з пісьмовага стала ў сына-школьніка для нечага забралі чыстыя нататнікі і сшыткі з сімволікай кампаніі «Гавары праўду!», Акрамя таго, канфіскавалі інфармацыйныя матэрыялы, якія тычацца выбараў прэзідэнта ЗША ў 2008 г., дыск з творамі В. П. Някляева і аб'явы аб сустрэчы В. П. Някляева з выбаршчыкамі г. Барысава, напульснік з надпісам «За Свабоду!» і некалькі ДВД і СД дыскаў».

У пастанове аб правядзенні вобыску было сказана пра «прылады злачынства, прадметы, дакументы і каштоўнасці, якія могуць мець значэнне для расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Ці варта сумнявацца, што ніякага дачынення да пералічаных катэгорыях рэчыўных доказаў канфіскаваныя прадметы не маюць. Аднак і па сканчэнні амаль чатырох месяцаў маёмасць не вернута.

У скарзе ў Пракуратуру Мінскай вобласці Васільеў просіць праверыць законнасць пастановы аб правядзенні ператрусу ў яго кватэры, а таксама дзеянняў супрацоўнікаў мясцовай міліцыі. Акрамя таго, дэмактывіст настойвае на вяртанні адабранай маёмасці.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства