Суд не задаволіў скаргу на адмову ў правядзенні акцыі салідарнасці
Актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі спрабаваў
абскардзіць у судзе адмову ў правядзенні акцыі на Дзень Волі, падпісаную
намеснікам старшыні наваполацкага гарвыканкаму Вячаславам Дурновым.
У акцыі было адмоўлена на падставе таго, што заяўнікі ў мэтах правядзення акцыі
напісалі аб выказванні салідарнасці з палітвязнямі. Вячаслаў Дурноў прычынай
адмовы назваў тое, мінская акцыя 19 снежня была "антыканстытуцыйнай"
і, такім чынам, ніякіх акцый падтрымкі людзей, якія прынялі ў ёй удзел, быць не
можа. Яўген Парчынскі палічыў неправамоцнымі заявы чыноўніка пра
«неканстытуцыйнасць» акцыі, паколькі на момант адмовы не прайшло ніводнага суда
над удзельнікамі, і не ў кампетэнцыі Наваполацкага гарвыканкама было выносіць
такога роду вердыкты. Аднак судзьдзя Алена Верташонак пастанавіла, што адмова
старшыні гарвыканкама мела пад сабой усе падставы.
Акрамя таго, з залы суда быў выдалены паплечнік Яўгена Парчынскага полацкі
актывіст Віктар Калеснік. Спачатку суддзя не дазволіла яму быць грамадскім
прадстаўніком Яўгена Парчынскага, а потым загадала выйсці, абвінаваціўшы ў
непавазе да суду.
«Праваабарончая хроніка»