viasna on patreon

Галоўны рэдактар газеты “Навінкі” Паўлюк Канавальчык за “распаўсюджанне заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” – атрымаў штраф у памеры 100 базавых адзінак.

2003 2003-05-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 траўня ў судзе Маскоўскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы ў адносінах да галоўнага рэдактара грамадска-палітычнай газеты “Навінкі” Паўлюка Канавальчыка, які абвінавачваўся па арт. 172.1 ч.10 КоАП РБ (Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі – Распаўсюджванне сродкамі масавай інфармацыі заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – цягне за сабой накладанне штрафу на службовых асобаў у памеры ад 50 да 100 мінімальны заробкаў).
Падставай дзеля адвінавачання стаў артыкул, размешчаны ў газеце №7, 20-27 сакавіка 2003 г. -- “Другая Беларуская Канататыўная Рэвалюцыя”.

Старшынстваваў на судзе суддзя Максім Фалько. У апублікаваным у “Навінках” артыкуле, а дакладней на адной з выяваў (якая аздабляе артыкул) суддзя ўбачыў, што “зробленыя надпісы, якія ганьбяць гонар і годнасць прэзідэнта”.

Галоўны рэдактар сцвярджаў, што “надпісы, якія зробленыя на адной з выяваў прэзідэна, неабходна разглядаць у кантэксце ўсяго артыкула, які носіць сатырычны характар і не ганьбіць гонар і годнасць прзідэнта”.

Нягледзячы на тое, што П. Канавальчык сваю віну “у ганьбаванні” не прызнаў, суддзя прызначыў яму самае вялікае пакаранне па гэтым артыкуле – штраф у памеры 100 базавых адзінак.

Трэба зазначыць, што артыкулы з падобнымі абвінавачаннямі (арт.арт. 367, 368, 369 КК РБ) утрымліваюцца ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь і па іх ўжо асуджаныя журналісты (справы М. Маркевіча, П. Мажэйка, В. Івашкевіча), а таксама заведзеныя крымінальныя справы ў адносінах да журналістаў. Цікавым падаецца тое, якім чынам пракуратура вызначае, дзе склад крымінальнага злачынства, а дзе – адміністратыўнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства