viasna on patreon

Праваабаронца стаў прызёрам міжнароднага марафона

2011 2011-05-10T12:33:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-pryz-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст Праваабарончана цэнтра “Вясна” з Маларыты Уладзімір Малей заняў 3-яе месца на міжнародным марафонскім прабегу, які адбыўся ў Дзень Перамогі ў Ковелі (Україна). Супернікамі праваабаронцы былі больш за 60 марафонцаў (ва ўзроставай катэгорыі больш за 60 гадоў). Акрамя медаля Малей атрымаў невялікую грашовую ўзнагароду.

Уладзімір Малей застаўся вельмі задаволеным высокай арганізацыяй марафонскага прабегу на 10 кіламетраў, у якім прымалі ўдзел аматары бегу з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Варта адзначыць, што праваабаронца не забываўся і пра свае прафесійныя інтарэсы -- падчас спартыўных мерапрыемстваў на ім была майка “Не смяротнаму пакаранню”.

Малей адзначыў, што звычайна сябры клуба аматараў бегу “Маладосць” з Маларыты  падтрымліваліся спорткамітэтам Маларыцкага райвыканкама, але на гэты раз у матэрыяльнай дапамозе ім было адмоўлена. Выдаткі на праезд удзельнікі марафонскага бегу былі вымушаны ўзяць на сябе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства