viasna on patreon

Пасквіль на Шарамета не абмінуў смаргонскі “Светлы шлях”

2011 2011-05-09T21:50:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svietlyshliahsmargon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раней смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў характарызаваў мясцовую газету “Светлы шлях” як “нейтральную” і “апалітычную”. І сапраўды, раней палітыкі тут амаль не было. Нават падчас палітычных кампаніяў газета размяшчала толькі неабходны мінімум інфармацыі. Вельмі зрэдку праходзілі матэрыялы з пэўнай ідэалагічнай афарбоўкай. І раптам – амаль у кожным нумары пачалі з’яўляцца артыкулы невядомых мясцовым чытачам журналістаў, прысвечаныя журналісту Паўлу Шарамету.

 

Напэўна, наўрад ці зацікавіў бы чытача артыкул Кірыла Старыкава ў рубрыцы “Ёсць меркаванне”, але ён мае інтрыгуючую назву “Шеремет-позорник” і не менш цікавы пачатак пра тое, што  Шарамет “совершил очередной стриптиз” и “принародно обнажился”. Далей – усё ў стылі савецкага ганьбавання ворагаў народа.

Прычыны, па якіх рэдактар размясціў гэты опус сярод мясцовых матэрыялаў пра разнастайныя травеньскія святочныя падзеі – невядомыя. Магчыма, рэдактар палічыў яго тэматычным, бо ў ім галоўны герой прыраўноўваецца да “салдатаў вермахта”, ды ўзгадваецца сайт “Белорусский партизан”.

Тым не менш, па словах некаторых смаргонцаў, раней яны не ведалі пра існаванне ўзгаданага сайта, але пасля публікацыяў у “Светлым шляху” пачалі з цікавасцю яго наведваць.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства