viasna on patreon

Гродзенцы пра суд над Алесем Кіркевічам

2011 2011-05-04T16:23:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevichsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Алесь Кіркевіч на лаве падсудных

Крымінальны працэс у сталіцы па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, дзе фігуруе ў якасці абвінавачанага і гродзенец Алесь Кіркевіч, адзін з лідараў “Маладога фронту”, у горадзе над Нёманам не заўважаны шырокай грамадскасцю. Нямала, аднак, і тых, хто неабыякавы да лёсу маладога хлопца з актыўнай пазіцыяй. Так, колішні выкладчык Кіркевіча Алесь Госьцеў выступіў на судзе ў якасці сведкі і выразна даў станоўчую характарыстыку свайму былому вучню. Выказваюцца на конт палітычнага працэсу і іншыя гродзенцы.

Ніна Гургенаўна, цёшча Кіркевіча: “Я была ў Мінску ў самы першы дзень разгляду справы. Адразу адмоўна ўразіла сама арганізацыя судовага працэсу, у залі вельмі кепска чуваць тых, хто прамаўляе. Суддзя адводзіць усе вострыя пытанні адвакатаў, аргументы якіх ушчэнт разбіваюць абвінавачванні. А ўвогуле, канешне, вельмі хвалюемся за лёс Алеся, бо ў такой сітуацыі нельга спадзявацца, што разгляд справы скончыцца справядліва”.

Анжэла, грамадская актывістка: “Я некалькі разоў бачыла Кіркевіча на вулічных грамадскіх акцыях. Адчуваецца, што гэта чалавек з моцнымі перакананнямі. Пераканана, што гэты пераслед не зменіць ягоныя погляды”.

Віктар Сазонаў, грамадскі праваабаронца: “Не мог зразумець ад пачатку і не магу зразумець зараз, за што судзяць гэтага шчырага, набожнага, законапаслухмянага актывіста. Бо яго папярэдняя дзейнасць як актыўнага грамадзяніна, які змагаецца за паляпшэнне сітуацыі ў краіне, не выходзіла за межы дазволенага нашым заканадаўствам. Таму у гэтым працэсе трэба шукаць зусім іншы падтэкст. На маю думку, гэтая справа цалкам палітызаваная”.   

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства